БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны Суд прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй Полк імя Кастуся Каліноўскага

25.09.2024 / 18:7

Nashaniva.com

Генпракурор Швед па прапанове КДБ 26 жніўня накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні Палка імя Кастуся Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй. Праз месяц Вярхоўны Суд прыняў гэта рашэнне. 

Генпракуратура прасіла прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй Полк разам са структурнымі падраздзяленнямі, што ўваходзяць у яго склад — батальён «Волат», батальён «Літвін», батальён «Western», БПЛА імя Мікіты Крыўцова, атрад «АТАМ», «Танга-Рамэа», Мабілізацыйны цэнтр фонду «Беларускі Дом у Варшаве» і рух «Каліноўцы».

Вярхоўны Суд задаволіў гэту просьбу, паведаміла прэс-служба Генпракуратуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула