БЕЛ Ł РУС

Прызначаны тры новыя дырэктары заводаў і некалькі намеснікаў міністраў

26.09.2024 / 12:43

Nashaniva.com

Лукашэнка правёў сёння кадравы дзень.

Ён прызначыў Глеба Шульмана намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, піша БелТА.

А таксама даў згоду на прызначэнне Сяргея Аўраменкі дырэктарам МТЗ, Андрэя Панчанкі — гендырэктарам «Белэнерга», Івана Дзямідава — дырэктарам «Белдругмета».

Даў згоду на прызначэнне Аляксандра Ломскага — першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання; Дзяніса Язерскага — намеснікам міністра інфармацыі; Святланы Яськовай — намеснікам міністра па падатках і зборах; Дзяніса Бакея — намеснікам міністра прамысловасці; Таццяны Рускевіч — намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі; Валянціны Якімовіч — намеснікам міністра юстыцыі; Аляксандра Ліпніцкага — начальнікам Галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі.

Таксама дадзена згода на прызначэнне старшыняў некалькіх райвыканкамаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула