БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне гарэла царква

29.09.2024 / 12:36

Nashaniva.com

Учора ў 16:30 на лінію «101» прыйшло паведамленне пра пажар у царкве святой Марыі Магдаліны ў вёсцы Альгомель Столінскага раёна.

Калі ратавальнікі прыехалі, у царкве было шчыльнае задымленне. Работнікі МНС вынеслі матэрыяльныя каштоўнасці і ліквідавалі пажар.

Агонь пашкодзіў іканастас, маёмасць, закураны сцены і столь. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула