Прэзідэнт Латвіі зламаў руку падчас катання на ровары
Эдгар Рынкевіч падчас катання на ровары сур'ёзна траўмаваў руку. Пасля аказання дапамогі медыкі наклалі яму на правую руку гіпс, паведамляе Delfi.lv.
Інцыдэнт здарыўся ў суботу, калі Рынкевіч быў на велапрагулцы. На наступны дзень ён адправіўся ў бальніцу траўматалогіі і артапедыі, дзе дактары выявілі ў яго пераломы і наклалі гіпсавую павязку. Пра няўдалае падзенне з ровара прэзідэнт Латвіі паведаміў у фэйсбуку.
Фота з фэйсбука Эдгара Рынкевіча
«Веласіпедны сезон завяршыўся. Вялікі дзякуй доктару Крышсу Розенбергсу і калектыву бальніцы траўматалогіі і артапедыі за дапамогу не вельмі разумнаму пацыенту. Латвійскія дактары — найлепшыя ў свеце», — напісаў Рынкевіч у сацсетцы.
Дарадца прэзідэнта па сувязях з грамадскасцю Марціньш Дрэгерыс удакладніў, што Рынкевіч пры падзенні з ровара зламаў запясце на правай руцэ і палец на левай руцэ.
Са слоў Дрэгерыса, на працы прэзідэнта траўма не адаб'ецца. Рынкевіч можа пісаць і падпісваць дакументы. Ніякіх зменаў у парадку дня наступнага тыдня ў яго не плануецца.