БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнта Польшчы будуць судзіць «за абразу грамадзян уласнай дзяржавы»

30.09.2024 / 11:56

Nashaniva.com

Акруговы суд у Варшаве прызначыў дату першага пасяджэння на 24 кастрычніка 2025 года на 10.00, гэта значыць пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Як патлумачыў Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў, які з'яўляецца аўтарам пазову, размова ідзе пра словы Анджэя Дуды, у якіх ён назваў палякаў свіннямі, паведамляе Польскае радыё.

Летась у эфіры TVP Info прэзідэнт, ацэньваючы фільм Агнешкі Холанд «Зялёная мяжа», сказаў, што яго не здзівіла, калі афіцэры памежнай службы, якія паглядзелі фільм, выкарысталі выраз «у кінатэатры сядзяць толькі свінні», вядомы з часоў акупацыі, калі ў кінатэатрах дэманстраваліся нацысцкія прапагандысцкія фільмы.

Справу будуць разглядаць дыстанцыйна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула