Тэлеканал СТБ пакажа матчы мінскага «Дынама» ў Лізе канферэнцый
Першая гульня ўжо ў гэты чацвер.
Uefa.com
Мінскае «Дынама « з кастрычніка па снежань правядзе матчы агульнага этапу Лігі канферэнцый. Усе матчы з удзелам беларускага клуба ў жывым эфіры плануе паказаць тэлеканал СТБ.
Першая сустрэча пройдзе 3 кастрычніка (чацвер) супраць шатландскага «Хартса». Трансляцыя пачнецца ў 19:35.
«Дынама» таксама згуляе з фінскім ХІКам, грэцкім «Панацінаікасам», польскай «Легіяй», дацкім «Капенгагенам», паўночнаірландскім «Ларнам».