БЕЛ Ł РУС

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах

3.10.2024 / 22:0

Nashaniva.com

Крыніца выдання «Флагшток» у Калінкавіцкім раёне паведаміла, што гэта адбылося на вуліцы Куйбышава ў паўднёва-ўсходняй частцы Калінкавічаў. Менавіта гэтую вуліцу раніцай перакрывала міліцыя.

Вуліца Куйбышава ў Калінкавічах забудаваная пераважна прыватнымі аднапавярховымі дамамі, таксама там размяшчаюцца некалькі прамысловых і адміністрацыйных тэрыторый і могілкі.

Дакладнае месца падзення лятальнага апарата на гэтай вуліцы невядомае.

Украінскія маніторынгавыя каналы сёння паведамілі пра ўварванне ў паветраную прастору Беларусі расійскага ўдарнага БПЛА тыпу «Шахед» з тэрыторыі Кіеўскай вобласці Украіны. Гэта адбылося каля 04:40 раніцы.

Прыкладна ў 04:55 жыхароў Калінкавічаў пабудзіў свіст падаючага БПЛА. Гук выбуху быў такой сілы, што многім сведкам здалося, што вылецяць шыбы ў вокнах. Гукавая хваля дайшла да суседніх вёсак.

Афіцыйна пра гэты выпадак пакуль што нічога не паведамлялася.

Чытайце таксама:

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Тры «шахеды» заляцелі ў Беларусь, у небе цяпер і верталёт Лукашэнкі 

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»

Каментары да артыкула