БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка назваў санкцыі «фашысцкімі»

5.10.2024 / 11:29

Nashaniva.com

Лукашэнка бярэ сёння ўдзел у абласных «Дажынках» у Мікашэвічах.

Фота: БелТА

Падчас выступу ён назваў санкцыі «фашысцкімі».

«Ва ўмовах незаконных, фашысцкіх, беспрэцэдэнтных санкцый, якія ў апошнія гады ўводзяцца супраць нашай дзяржавы, менавіта экспарт сельгаспрадукцыі даў астатнім галінам магчымасць адаптавацца да новай сітуацыі і пераарыентавацца на іншыя рынкі збыту», — сказаў ён.

Ён таксама заявіў, што менавіта селянін выратаваў краіну ў складаныя 1990-я.

«Час быў вельмі складаны. Абвал эканомікі, пра сяло казаць няма чаго наогул — поўнае збядненне, спад вытворчасці, і перш за ўсё сельгаспрадукцыі. Самае страшнае ў той час было ліхалецце. Мы не ведалі, што рабіць, куды ісці, якім шляхам. Словам, разброд і хістанне. Хто старэйшы павінен памятаць, што мы тады літаральна стаялі на краі прорвы, а хтосьці ўжо быў там. І ў нас было два варыянты. Ці змагацца за права свабодна і годна жыць на сваёй зямлі, захаваўшы яе. Ці ўсім апынуцца ў прорве і загінуць. Было вельмі цяжка», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула