БЕЛ Ł РУС

Мінск заняў трэцяе месца сярод сталіц краін ЕАЭС па заробках

5.10.2024 / 14:32

Nashaniva.com

Сярэдні заробак у сталіцы Беларусі ўсё яшчэ саступае Маскве і Астане, але ўжо не так значна, як раней. Пры гэтым, па даных статыстыкі ЕЭК, тэмпы росту заробкаў у Мінску з'яўляюцца самымі высокімі ў ЕАЭС.

За першае паўгоддзе 2024 года сярэднямесячная намінальная зарплата ў беларускай сталіцы складала $902. Для параўнання: у Маскве — $1692, Астане — $1125, Ерэване — $800, Бішкеку — $480.

Пры гэтым у чэрвені сярэдні заробак у Мінску быў ужо $947. А гадавы рост (да чэрвеня 2023-га) складаў 16,4%. Гэта самыя высокія тэмпы сярод усіх сталіц ЕАЭС. Напрыклад, у Маскве сярэдняя зарплата за год павялічылася толькі на 11,4%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула