БЕЛ Ł РУС

Прапалесцінскія актывісты хочуць правесці акцыю ў Берліне ў гадавіну ўварвання баевікоў ХАМАС у Ізраіль

5.10.2024 / 15:24

Nashaniva.com

7 кастрычніка споўніцца роўна год з таго моманту, як баевікі ХАМАС напалі на Ізраіль — у той дзень тэрарысты забілі больш за 1200 чалавек і павезлі яшчэ каля 250 у якасці закладнікаў у сектар Газа, піша Bild.

Ілюстрацыйнае фота з Газы. Ali Mahmud / AP

Пры гэтым 7 кастрычніка на вуліцы гарадоў Германіі плануюць выйсці прапалесцінскія актывісты — яны ўжо запланавалі буйныя мітынгі. Берлінская паліцыя, у прыватнасці, рыхтуецца да маштабных беспарадкаў падчас акцый. 

«Калі нам зноў прыйдзецца сутыкнуцца з агіднай нянавісцю да габрэяў, заклікамі да знішчэння Ізраіля, ісламісцкай тэрарыстычнай прапагандай або нападамі на службы экстранай дапамогі, то паліцыя павінна ўмяшацца хутка і жорстка. Паліцыянты, для якіх гэты дзень будзе складаным, карыстаюцца маёй поўнай падтрымкай», — заявіла ў інтэрв'ю выданню Tagesspiegel міністр унутраных спраў Нэнсі Фезер. 

Паводле яе слоў, 7 кастрычніка — гэта дзень жалобы і перажыванняў за выкрадзеных закладнікаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула