БЕЛ Ł РУС

У Ляхавіцкім раёне згубіўся грыбнік, у якога не было мабільніка

7.10.2024 / 09:49

Nashaniva.com

У пошуках былі задзейнічаныя 35 чалавек і 11 адзінак тэхнікі.

Учора ў 16.11 у цэнтр аператыўнага кіравання Ляхавіцкага РАНС паступіў званок з просьбай знайсці бацьку, які яшчэ раніцай, у 8.30, адправіўся ў лес. Дачка хвалявалася, што ён не вярнуўся дадому, піша «Віртульны Брэст».

Сітуацыя ўскладнялася адсутнасцю ў грыбніка тэлефона.

На пошукі 65-гадовага пенсіянера аператыўна адправіліся ратавальнікі, ляснікі і прадстаўнікі атрада «Анёл».

У пошуках былі задзейнічаныя 35 чалавек і 11 адзінак тэхнікі. Пошукі занялі каля дзвюх гадзін. Ратавальнікі ўключалі гукавы сігнал, які, магчыма, і дапамог выйсці грыбніку з лесу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула