Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
Арганізацыя збірае сведчанні катаванняў праціўнікаў рэжыму ў Беларусі і распавядае пра іх свету.
Эмблема Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў стварылі ў 2020 годзе. З самага пачатку стварэння арганізацыя збірае сведчанні жорсткага абыходжання з беларусамі, затрыманымі па палітычных матывах, а таксама робіць справаздачы пра тое, як сілавікі ды супрацоўнікі спецслужбаў катуюць беларусаў.
Сёння арганізацыю прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. Датычнымі да яго называюць праваабаронцаў Сяргея Усцінава і Вікторыю Фёдараву. Прызнаныя часткай фарміравання і сацыяльныя сеткі ініцыятывы, а таксама яе кантактны акаўнт.
Чытайце таксама:
У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца