За апошні год у Ізраіль рэпатрыяваліся 795 грамадзян Беларусі
Беларусь стала шостай краінай па колькасці грамадзян, якія пераехалі ў Ізраіль з 16 верасня 2023 года па 19 верасня 2024 года ў межах праграмы рэпатрыяцыі. Такія даныя змяшчаюцца ў сумеснай справаздачы Міністэрства рэпатрыяцыі і інтэграцыі Ізраіля і Яўрэйскага агенцтва (Сахнут), паведамляе партал vesty.co.il.
Фота ілюстрацыйнае
Усяго ў Ізраіль за гэты перыяд пераехалі 31 тысяча чалавек з амаль 100 краін свету, гаворыцца ў дакуменце.
Больш за ўсё рэпатрыянтаў прыбыло з Расіі — 19 850, далей ідуць ЗША і Канада — 3340 разам, Францыя — 1820, Украіна — 980, Беларусь — 795, Вялікабрытанія — 560, Аргенціна — 450, Грузія — 320, ПАР — 250.
31% рэпатрыянтаў складаюць людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, 21% — 36-50, 20% — 0-17, 13% — 51-60, 5% — 61-65, астатнія — старэйшыя за 65 гадоў. 52% рэпатрыянтаў — жанчыны, 48% — мужчыны.
У справаздачы адзначаецца, што гэтая хваля рэпатрыяцыі адбылася на фоне абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне, выкліканага нападам групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.
Чытайце таксама:
СМІ даведаліся пра гібель пераемніка Насралы пасля чарговага ўдару Ізраіля
Трамп заклікаў Ізраіль нанесці ўдары па ядзерных аб'ектах Ірана
Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?