БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызнаў, што для прымянення ядзернай зброі прыйдзецца праводзіць перамовы з Пуціным

8.10.2024 / 16:30

Nashaniva.com

Палітык расказаў, як будзе дзейнічаць, калі захоча прымяніць расійскую ядзерную зброю, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Скрыншот відэа «Пула первого»

Аляксандр Лукашэнка будзе праводзіць перамовы з Уладзімірам Пуціным, калі яму спатрэбіцца выкарыстаць ядзерную зброю. Пра гэта Лукашэнка расказаў расійскім СМІ.

«Слухайце, нават калі б мы, як Паўночная Карэя, мелі зброю, вырабленую і створаную ў сябе, ніколі ў жыцці ніводная краіна не выкарыстала б яе самастойна без кансультацыі са сваімі саюзнікамі. А тым больш нам без кансультацыі з Расійскай Федэрацыяй.

Калі, не дай бог (як Пуцін казаў, вы задалі пытанне — я адказваю), таму што бразгаць гэтай зброяй — гэта сур'ёзная справа… Але калі б раптам, то, натуральна, мы б не проста пракансультаваліся, мы б вельмі сур'ёзна правялі перамовы з прэзідэнтам Расіі па выкарыстанні гэтай зброі», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што са змяненнем расійскай ядзернай дактрыны, якая цяпер прадугледжвае прымяненне ядзернай зброі для абароны Беларусі, рызык для яе не дадалося.

У сакавіку Лукашэнка заяўляў, што Беларусь нібыта будзе кіраваць усёй ядзернай зброяй, якая знаходзіцца на яе тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага

Лукашэнка: Ва Украіне былі б радыя, каб Расія ўжыла ядзерную зброю

Каментары да артыкула