БЕЛ Ł РУС

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу

9.10.2024 / 10:53

Nashaniva.com

У канцы мінулага года ў міліцыю звярнулася 74-гадовая мінчанка. Яна расказала, што муж з'ехаў за мяжу і перастаў выходзіць на сувязь. Завялі крымінальную справу аб яго знікненні.

Скрын відэа МУС

Але аказалася, што мужчына ўжо памёр. Здарылася гэта некалькі гадоў таму, калі жанчына разам з ім адправіліся ў госці да дачкі ў адну з краін Еўрасаюза, расказвае МУС.

Вярнуўшыся ў Беларусь, пенсіянерка папрасіла знаёмага, падобнага да памерлага мужа, аформіць ад яго імя даверанасць на права распараджэння сумеснай маёмасцю. Атрымаўшы дакумент, перапісала кватэру на дачку, прадала лецішча і аўтамабіль. На працягу трох гадоў яна карысталася банкаўскай картай мужа, на якую налічвалася пенсія. Калі тэрмін дзеяння карткі скончыўся — паведаміла ў міліцыю аб знікненні мужа.

Сума шкоды перавысіла 22 тысячы рублёў, паведамляе МУС. Следчыя завялі крымінальную справу за махлярства ў буйным памеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула