У Гродне паставілі помнік міліцыянеру Дзядзю Сцёпу
Да 80-годдзя Гродзенскага абласнога УУС каля яго будынка паставілі помнік герою вядомай паэмы савецкага пісьменніка Сяргея Міхалкова — Дзядзю Сцёпу, паведамляе расійскае выданне Sputnik.
Фота: Sputnik
Скульптура, якая стаіць побач з паркам Жылібера на вуліцы Акадэмічнай, выканана з бронзы: літаратурны персанаж намаляваны на лаўцы з дзецьмі.
Фота: Sputnik
Практыку ўсталявання помнікаў гэтаму персанажу перанялі з Расіі. Там цяпер ёсць ужо тры помнікі, прысвечаныя герою Міхалкова: у Маскве перад будынкам упраўлення ДІБДР Маскоўскай вобласці, у Пракоп'еўску Кемераўскай вобласці і ў Самары.
Чытайце таксама:
Галоўчанка паабяцаў стварыць музей на гарадзішчы на Менцы
Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі трэба паставіць помнік карове