БЕЛ Ł РУС

Беспілотнік «Хезбалы» атакаваў натоўп людзей у Ізраілі. Пацярпела не менш за 67 чалавек

13.10.2024 / 22:26

Nashaniva.com

Меркавана ён быў запушчаны з тэрыторыі Лівана пад прыкрыццём ракетнага абстрэлу. 

Пра гэта паведамляе выданне The Jerusalem Post.

Паводле звестак выдання, з тэрыторыі Лівана пад прыкрыццём ракетнага абстрэлу з боку «Хезбалы» былі запушчаныя тры беспілотнікі, два з якіх былі збітыя. Апошні змог праляцець глыбока на тэрыторыю Ізраіля і ўзарваўся ў раёне Бініяміна, атакаваўшы натоўп людзей.

תל השומר pic.twitter.com/e093tngnaB

— המעדכן_מחזיר עוקב (@e82340) October 13, 2024

У выніку ўдару пацярпелі больш за 60 чалавек, чацвёра з якіх знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, яшчэ пяцёра — у цяжкім і 14 — у стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Выданне піша, што сігнал трывогі перад атакай не прагучаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула