БЕЛ Ł РУС

На МКАД адбылося ДТЗ з трыма аўтамабілямі

15.10.2024 / 22:53

Nashaniva.com

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 19:10 у раёне 41-га км знешняга кальца МКАД сутыкнуліся аўтамабілі Volkswagen і BMW. Кіроўцы гэтых машын не пазначылі месца ДТЗ, у выніку чаго са стаячым BMW сутыкнулася яшчэ і Toyota.

Ад удару BMW па інерцыі выехаў за межы праезнай часткі.

У выніку ДТЗ пацярпеў 58-гадовы пасажыр аўтамабіля BMW, які быў дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

На Валгаградскай 22-гадовы кіроўца збіў на зебры дзяўчыну

Кола, якое адляцела пры ДТЗ, траўмавала пешахода

У ДТЗ у Віцебску загінула жанчына

Каментары да артыкула