Сайт bellit.info перастаў адкрывацца ў Беларусі
Сайт bellit.info, які з’яўляецца праектам Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў, ад сённяшняга дня перастаў адкрывацца на тэрыторыі Беларусі.
«На дадзены момант наш сайт перастаў адкрывацца на тэрыторыі Беларусі. Але хутка мы зможам прапанаваць спосаб бяспечна чытаць яго з нашай краіны. А пакуль прапануем чытачам з Беларусі выкарыстоўваць VPN альбо заставацца на сувязі ў сацыяльных сетках», — паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы.
Чытайце таксама:
Маркаў: Нас будуць закідваць «экстрэмісцкай літаратурай», каб мозг станавіўся больш мяккім
Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной
Ва Уроцлаве пройдзе Фестываль незалежнай беларускай культуры