У Тбілісі прайшла маштабная акцыя ў падтрымку еўраінтэграцыі
На плошчы Свабоды ў Тбілісі сабралася шматлюдная акцыя ў падтрымку руху краіны ў ЕС пад назвай «Грузія выбірае Еўрасаюз». Акцыя праходзіць за шэсць дзён да вызначальных парламенцкіх выбараў.
Фота: Formula news
Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Formula news.
Грамадскае шэсце стартавала з 5 месцаў Тбілісі. Людзі сабраліся на плошчы Марджанішвілі, вуліцы Амагалі, абеліску 300 Арагвелі, плошчы Герояў і плошчы Рэспублікі і прайшлі да плошчы Свабоды.
Разам з грамадзянамі да маршу далучыліся прадстаўнікі еўрапейскіх палітычных партый.
На плошчу Свабоды прыбыла і апазіцыйны прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі. На ўчорашнім брыфінгу прэзідэнт адзначыла, што важна, каб людзі выйшлі на вуліцу і праявілі сваю волю.
Яна таксама заклікала галасаваць за праеўрапейскія апазіцыйныя партыі.
Пасля выступленняў спікераў на плошчы Свабоды запланаваны мітынг-канцэрт, у якім возьмуць удзел шэраг грузінскіх музыкаў.
Марш «Грузія выбірае ЕС» арганізаваны грамадскімі актывістамі ў адказ на дэ факта прыпыненне ўступлення Грузіі ў ЕС з-за дзеянняў урада.
Ледзь не ўпершыню ў сучаснай гісторыі Грузіі апазіцыйныя сілы і стратэгічныя партнёры ва ўнісон абвінавачваюць дзейную ўладу ў змене знешнепалітычнага вектара краіны і спрыянні расійскім інтарэсам. Як вынік, урад Грузіі атрымаў поўную міжнародную ізаляцыю як ад ЗША, так і ад Еўрасаюза.