БЕЛ Ł РУС

«Аляксандр Лукашэнка ўжо не «бацька». У Дзень бацькі Тур прыдумаў Лукашэнку новы статус

22.10.2024 / 10:03

Nashaniva.com

Прапагандыст Ігар Тур у чарговым выпуску сваёй праграмы ў новае для беларусаў свята — Дзень бацькі — прагнуўся перад Аляксандрам Лукашэнкам з выбітной гнуткасцю. Паводле Тура, Лукашэнка эвалюцыянаваў, і больш не «бацька», а «айцец нацыі».

На думку Тура, «баця ў сям'і — гэта той, хто вырашыць любую праблему ці задачу, а айцец не толькі вырашыць праблему, але і возьмецца навучыць сваіх дзяцей вырашаць гэтую праблему самастойна».

То-бок, не сам зробіць, а дасць параду, як зрабіць. 

«Як на мне, Аляксандр Рыгоравіч даўно эвалюцыянаваў з бацькі ў наймудрэйшага айца», — заявіў Тур.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула