БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне дзіця запраўляла трымер, скончылася кепска

22.10.2024 / 11:24

Nashaniva.com

Дванаццацігадовы падлетак вырашыў дапамагчы маці.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Дзіця залівала бензін у бак трымера ў адрыне. Частку паліва хлопчык выпадкова разліў на падлогу. Падлетак вырашыў схаваць гэта, але нетрывіяльным спосабам: ён падпаліў разлітае паліва.

Раптам адбылася ўспышка, загарэўся бензін і каністра. Падлетак паспрабаваў вынесці яе на вуліцу, але паспяшаўся і праліў паліва сабе на ногі. У выніку на дзіцяці загарэлася адзенне.

Падлетак змог сябе аператыўна патушыць, а затым выклікаў супрацоўнікаў МНС — да таго часу ў адрыне пачаўся пажар. Дзіця ў выніку шпіталізавалі з апёкамі 6% цела. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула