БЕЛ Ł РУС

У зняволенага прадзюсара Харві Вайнштэйна выявілі рак касцявога мозгу

22.10.2024 / 22:35

Nashaniva.com

У амерыканскага прадзюсара Харві Вайнштэйна дыягнаставалі хранічны міелоідны лейкоз. Цяпер ён атрымлівае лячэнне ў турме Райкерс, дзе адбывае пакаранне.

Харві Вайнштэйн на судзе. Фота: Adam Gray/Pool Photo via AP

Гэта не першы раз, калі Вайнштэйну даводзіцца звярнуцца да медыкаў падчас турэмнага зняволення. З 2020-га ён паспеў трапіць у бальніцу з-за дыябету, каранавіруса, двухбаковай пнеўманіі і праблем з сэрцам.

У мінулым Вайнштэйн быў адным з самых уплывовых прадзюсараў Галівуда. У яго паслужным спісе лічыцца прадзюсаванне «Крымінальнага чытва», «Крыку», «Валадара пярсцёнкаў», «Джанга вызваленага» і некалькіх дзясяткаў іншых культавых карцін.

У 2020 годзе Харві Вайнштэйна пасадзілі на 23 гады па абвінавачванні ў згвалтаванні. У красавіку 2024 года Апеляцыйны суд адмяніў прысуд, але з турмы прадзюсар не выйшаў: ён працягвае адбываць пакаранне (16 гадоў пазбаўлення волі) за згвалтаванне па іншым прысудзе, які вынеслі ў 2022 годзе.

Чытайце таксама:

Суд у Нью-Ёрку адмяніў прысуд Харві Вайнштэйну, якога абвінавачвалі ў згвалтаванні

Вайнштэйна прызналі вінаватым у двух эпізодах гвалту

Актрысу, што абвінаваціла Ванштэйна, саму абвінавацілі ў дамаганнях

Каментары да артыкула