МЗС Польшчы адрэагаваў на хваласпевы польскага акцёра на адрас лукашэнкаўскай Беларусі
Польскі акцёр Яраслаў Якімовіч, вядомы па вострасюжэтным фільме «Маладыя ваўкі», нядаўна прыязджаў у Беларусь і выклаў на ютубе і ў сацсетках шэраг кампліментарных відэа і пастоў пра гэту паездку. Гэта выклікала скандал, на які сярод іншых адрэагавала і МЗС Польшчы.
Стаўленне Варшавы да «любой формы прапаганды або ўсхвалення ўладаў дзяржавы, якая ў значнай ступені нясе адказнасць за міграцыйны крызіс, відавочна негатыўнае», заявілі ў польскім МЗС.
«Мы асуджаем праявы гераізацыі ўладаў у Мінску, якія шырока ўжываюць жорсткія рэпрэсіі не толькі ў дачыненні да ўласнага грамадства, але і ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі, у тым ліку Андрэя Пачобута, які застаецца пад вартай», — гаворыцца ў каментары.
Чытайце таксама:
«Хто тут не быў, хай закрые рот». Польскі акцёр далучыўся да ўсхвалення лукашэнкаўскай Беларусі
Заткне за пояс Качанаву — як польскі перабежчык Шміт хваліць Лукашэнку
Польскі турыст прыехаў у Беларусь і расхваліў яе на ўсе лады. Ён аказаўся неанацыстам