Беларускія школьнікі змогуць бясплатна наведваць музеі яшчэ два гады
Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Беларусі працягнулі міжведамаснае пагадненне, паводле ўмоў якога школьнікі і навучэнцы змогуць бясплатна наведваць музеі ў апошнюю сераду кожнага месяца.
Замак у Нясвіжы. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Contributor Getty Images
«Пагадненне паміж міністэрствамі адукацыі і культуры, якое прадугледжвае бясплатнае наведванне музеяў у апошнюю сераду кожнага месяца, было заключана 15 верасня 2022 года. У верасні гэтага года падпісана дадатковае пагадненне аб падаўжэнні дзеяння гэтага дакумента да 31 снежня 2026 года», — паведаміў тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі.
Таксама ў паведамленні сцвярджаецца, што наведаць дзяржаўныя музеі бясплатна або па льготнай цане могуць усе ахвотныя.
Згодна з Кодэксам аб культуры, кіраўнік кожнага музея вызначае канкрэтны дзень для такога наведвання. Інфармацыя размяшчаецца на афіцыйных сайтах музеяў.
Чытайце таксама:
У вежы Шчытоўка Наваградскага замка збіраюцца зрабіць музей
Пад Мінскам адкрылі Музей авіяцыі і касманаўтыкі
Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной