БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі геймера, які ў анлайн-гульні пабудаваў дом у выглядзе свастыкі

30.10.2024 / 12:40

Nashaniva.com

Яго нібыта знайшлі па IP і выставілі не толькі гэта.

Ілюстрацыйны скрыншот

Відэа з затрыманым апублікаваў канал сілавікоў. Сцвярджаецца, што геймер пабудаваў дом у выглядзе свастыкі ў анлайн-сімулятары выжывання Rust.

У роліку затрыманы гаворыць, што нібыта з'яўляўся прыхільнікам нацысцкай ідэалогіі і распаўсюджваў свастыку.

Акрамя таго, яго абвінавацілі ў распаўсюджванні парнаграфіі.

Сілавікі сцвярджаюць, што геймер атрымаў 15 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула