БЕЛ Ł РУС

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

30.10.2024 / 22:33

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пра «вайсковыя рамонтныя прадпрыемствы, вытворцы перадавых тэхналогій і арганізацыі, якія падтрымліваюць беларуска-расійскія абаронныя адносіны», гаворыцца ў рэлізе Дзярждэпартамента ЗША.

Рагачоўскі завод «Дыяпраектар»

Санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да кітайскай кампаніі Morotack Tianjin Technology Co Ltd China, якая, як сцвярджаецца, прадавала крытычна важныя кампаненты для вайсковай прадукцыі рагачоўскаму заводу «Дыяпраектар», які займаецца аптычным прыборабудаваннем.

За аказанне матэрыяльнай падтрымкі гэтаму самаму прадпрыемству санкцыі ўведзеныя таксама ў дачыненні да расійскіх кампаній «Прецизионные лазерные системы» и «Инновационное предприятие «НЦВО — Фотоника».

Таксама санкцыі ЗША ўведзеныя супраць расійскага оптыка-механічнага канструктарскага бюро «Астрон». Прычынай названыя пастаўкі дэталяў для цеплавізійных прыбораў беларускаму Мінскаму механічнаму заводу імя Вавілава.

Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» уключаны ў санкцыйны пералік ЗША 23 жніўня 2024 года, Мінскі механічны завод імя Вавілава — 5 снежня 2023-га.

Чытайце таксама:

Расія і Іран дзейнічаюць у ЗША супраць адзін аднаго. Пра гэта сведчаць сакрэтныя дакументы

Турцыя заблакавала пастаўкі амерыканскай электронікі расійскаму ВПК

Як «кашалёк» Лукашэнкі Зайцаў зарабляе на продажы люксавага адзення

Каментары да артыкула