БЕЛ Ł РУС

У Лагойскім раёне легкавік урэзаўся ў машыну дарожнай службы

31.10.2024 / 18:54

Nashaniva.com

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося сёння ў Лагойскім раёне. Падчас яго загінуў кіроўца легкавіка, расказалі ва УУС Мінскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася каля 14.26 на 48 км аўтадарогі М-3 «Мінск — Віцебск».

Паводле папярэдніх звестак, 72-гадовы кіроўца машыны Toyota рухаўся ў бок Мінска і ўрэзаўся ў аўтамабіль прыкрыцця дарожнай службы «ГАЗ».

Кіроўца легкавіка ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула