БЕЛ Ł РУС

На абноўленых картах Google выпадкова апублікавалі спадарожнікавыя здымкі вайсковых аб'ектаў Украіны

3.11.2024 / 19:54

Nashaniva.com

Сэрвіс Google Maps абнавіў свае карты. Апублікаванымі аказаліся спадарожнікавыя здымкі вайсковых аб'ектаў Украіны.

Разбураная Кляшчэеўка. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Пра гэта напісаў кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Андрэй Каваленка:

«Уявіце сітуацыю. Гугл выкладвае на картах абноўленыя здымкі, на якіх паліць размяшчэнне нашых вайсковых сістэм (не буду ўдакладняць).

Мы звяртаемся да іх, каб хутка гэта выправіць, але ж у іх выходныя. Не да гэтага.

Расейцы ўжо актыўна разганяюць гэтыя здымкі.

Што не так з гэтым светам?»

Пазней ён дадаў, што пасля публічнай рэакцыі з ім звязаліся прадстаўнікі Google. «Кажуць, што ўжо працуюць над выпраўленнем сітуацыі са здымкамі размяшчэння нашых вайсковых сістэм».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула