БЕЛ Ł РУС

У Брэсце 55-гадовага ўраджэнца Украіны будуць судзіць за здраду дзяржаве

4.11.2024 / 15:58

Nashaniva.com

26 лістапада Брэсцкі абласны суд пачне разглядаць справу супраць 55-гадовага Мікалая Клока.

Яго абвінавачваюць па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (Частка 1 артыкула 356 КК) і прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу (частка 2 артыкула 216).

Паводле інфармацыі «Белпола», прадстаўленай «Медыязоне», абвінавачаны нарадзіўся ў Валынскай вобласці Украіны. У Фэйсбуку ў мужчыны пазначана, што ён родам з Шацка.

У Клока беларускае грамадзянства. Ён працаваў на пасадзе намесніка дырэктара «Універсал-люкс» — прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў. Адным з заснавальнікаў кампаніі з'яўляецца жонка мужчыны Людміла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула