БЕЛ Ł РУС

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

6.11.2024 / 7:52

Nashaniva.com

Крыптавалюта вырасла больш чым на 8%, перавысіўшы адзнаку ў 75 000 даляраў ЗША.

Paul Yeung/Bloomberg via Getty Images

Гэта вышэй чым рэкорд, які быў усталяваны ў сакавіку.

«Біткойн адносна ліквідны і вельмі прывязаны да выніку. Таму можна з упэўненасцю выказаць здагадку, што любы рост цаны звязаны з ростам перспектыў перамогі Трампа», — сказаў Фрэдрык Колінз, генеральны дырэктар і заснавальнік платформы крыптаграфічных дадзеных VeloData.

Інвестары чакаюць, што перамога віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс прынясе зніжэнне кошту біткойна, а ў выпадку перамогі былога прэзідэнта Дональда Трампа крыптавалюту чакае далейшы рост.

Чытайце таксама:

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах

Трамп выйграў першы хісткі штат

Як лічаць галасы на выбарах у ЗША? Хутка тлумачым

Каментары да артыкула