БЕЛ Ł РУС

У лабавым сутыкненні ў Добрушскім раёне загінулі двое кіроўцаў

11.11.2024 / 10:48

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася сёння а восьмай раніцы.

45-гадовая жанчына за рулём Nissan на дарозе М-10 выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтамабілем Opel, за рулём якога знаходзіўся 43-гадовы мужчына, паведамляе прэс-служба МУС.

У выніку аварыі абодва кіроўцы загінулі на месцы. 63-гадовая пасажырка Opel, якая атрымала розныя траўмы, дастаўлена ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула