БЕЛ Ł РУС

Не менш за шэсць шахедаў заляцелі за ноч у Беларусь, адзін знік

11.11.2024 / 13:4

Nashaniva.com

У ноч з 10 на 11 лістапада зафіксавана як мінімум 6 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны, піша Беларускі Гаюн.

Найбольшая канцэнтрацыя фіксавалася ў беларускім калідоры», дзе заўважана 5 пралётаў па напрамках Камарын — Прыпяць і назад Прыпяць — Камарын. 

Першы заход быў у 01: 55, а далей у 02:26, 02:40, 04:49 І 05: 05. 

«Шахед» у 01:55 рухаўся ад Рэпак (на Чарнігаўшчыне) на паўночны захад у бок Лоева. Апошняя фіксацыя ў 02:02, курс быў той жа, далей паляцеў у РБ і знік.

Паветраныя сілы УСУ паведамілі аб трох шахедах за ноч, якія сышлі ў Беларусь і на часова акупаваныя тэрыторыі Украіны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула