БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім раёне на пажары загінулі два чалавекі, адзін выратаваўся

12.11.2024 / 13:6

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ў вёсцы Гліняны.

Пра пажар ратавальнікам паведаміў сусед. На месца здарэння выехалі чатыры пажарныя разлікі.

Высветлілася, што дом належаў 47-гадоваму мужчыну і яго 71-гадоваму бацьку. Па словах пенсіянера, ён прачнуўся ад гуку пажарнага апавяшчальніка і пабачыў пажар.

Мужчына выбраўся на вуліцу і да прыбыцця пажарных разлікаў спрабаваў самастойна справіцца з агнём. Ён паведаміў выратавальнікам, што ў доме застаўся яго сын і знаёмы.

Падчас тушэння пажару работнікі МНС знайшлі ў палаючым пакоі цела гаспадара дома і яго госця. Ратавальнікам спатрэбілася больш за паўгадзіны, каб цалкам ліквідаваць узгаранне.

Пажар знішчыў маёмасць, пашкодзіў сцены, перакрыцце і дах. Прычына ўзгарання высвятляецца, аднак па адной з версій трагедыя магла адбыцца праз неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула