БЕЛ Ł РУС

Названы самы сэксуальны мужчына 2024 года

13.11.2024 / 10:41

Nashaniva.com

Акцёр, рэжысёр і сцэнарыст Джон Красінскі стаў самым сэксуальным мужчынам у свеце ў 2024 годзе паводле версіі амерыканскага часопіса People.

Theo Wargo/Getty Image

Красінскі заявіў, што шакаваны тытулам. «Хлопцы, вы сапраўды паднялі планку для мяне», — заявіў ён у каментары часопісу.

Акцёр нарадзіўся ў 1979 годзе ў Бостане. Паведамляецца, што яго бацька мае польскія карані. Акцёр атрымаў вядомасць пасля ролі ў серыяле «Офіс».

Пазней ён зняўся ў шэрагу фільмаў, у прыватнасці, «Адпачынак па абмене», «Ціхае месца», «Манчэстэр ля мора».

На яго рахунку таксама ролі ў шэрагу серыялаў. Красінскі — рэжысёр некалькіх фільмаў і серыялаў, а таксама сцэнарыст.

Год таму самым сэксуальным мужчынам прызналі Патрыка Дэмпсі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула