БЕЛ Ł РУС

У МЗС Украіны абверглі інфармацыю пра тое, што краіна можа стварыць ядзерную бомбу

14.11.2024 / 8:52

Nashaniva.com

У МЗС Украіны абверглі інфармацыю пра тое, што краіна можа стварыць ядзерную бомбу. Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Алег Ціхі заявіў, што Украіна прытрымліваецца Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, не распрацоўвае яе і не мае намеру ствараць, паведамляе Суспільне.

«Украіна цесна супрацоўнічае з МАГАТЭ і з'яўляецца цалкам празрыстай для яго маніторынгу, што выключае выкарыстанне ядзерных матэрыялаў у ваенных мэтах», — адзначыў Тыхі.

Згаданая інфармацыя з'явілася пасля публікацыі выдання The Times, якое, спасылаючыся на аналітычную запіску, падрыхтаваную для Міністэрства абароны Украіны, сцвярджала, што Украіна можа, нібыта, распрацаваць элементарную ядзерную бомбу з выкарыстаннем плутонію, калі ЗША прыпыняць ваенную дапамогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула