БЕЛ Ł РУС

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама

15.11.2024 / 22:4

Nashaniva.com

Юрый Варыцкі даўно працаваў у крымінальным вышуку.

Пра «трагічную смерць» Юрыя Варыцкага без падрабязнасцяў паведаміла ведамаснае міліцэйскае выданне «На страже».

Па інфармацыі «Нашай Нівы», бяда здарылася падчас святкавання дня нараджэння малой дачкі Варыцкага.

Ён аддаў міліцыі больш за 20 гадоў, даслужыўся да падпалкоўніка, меў медалі «За бездакорную службу» II і III ступеняў.

Апошняя пасада Варыцкага — начальнік аддзела па раскрыцці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць асобы ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула