БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцы пад палітычны пераслед трапіў адзін з самых паважаных у горадзе дактароў

15.11.2024 / 12:38

Nashaniva.com

19 лістапада ў Рэчыцы адбудзецца судовы працэс у дачыненні да Андрэя Курловіча.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу мужчыны будзе разглядаць суддзя Юліяна Лунцэвіч.

Андрэй Курловіч працуе загадчыкам анестэзійна-рэанімацыйнага аддзялення Рэчыцкай цэнтральнай раённай бальніцы. У горадзе і раёне ён вядомы як адзін з найбольш прафесійных дактароў.

«Многія ўважлівыя чытачы добра ведаюць, каму часцей за ўсё на старонках газеты адрасавалі словы падзякі рэчычане, якіх медыкі літаральна вырывалі з чэпкіх абдымкаў каранавіруса. Правільна, Андрэю Курловічу, загадчыку аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Рэчыцкай ЦРБ», — пісала пра яго ў 2022 годзе дзяржаўная раённая газета.

Пакуль імя лекара не прыбранае з сайта рэчыцкай бальніцы, піша «Гомельская Вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула