БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца

16.11.2024 / 0:38

Nashaniva.com

Матч футбольнай Лігі нацый прайшоў у Белфасце і скончыўся перамогай гаспадароў 2:0.

football.by

Ірландцы забілі двойчы: у пачатку другога тайма, а потым з пенальці — 0:2.

Зборная Беларусі згубіла шанец заняць першае месца ў групе, якое выводзіць у дывізіён В.

Перад апошнім турам: Паўночная Ірландыя — 10, Балгарыя — 8, Беларусь — 6, Люксембург — 2.

У апошнім туры беларусы ў панядзелак згуляюць з Балгарыяй. Каманда, што зойме другое месца ў групе, будзе гуляць у стыкавых матчах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула