БЕЛ Ł РУС

Расіяне захапілі Максімаўку і прасунуліся амаль у 10 населеных пунктах ва Украіне

16.11.2024 / 8:19

Nashaniva.com

На Харкаўскім кірунку праціўнік спрабаваў штурмаваць пазіцыі каля Ваўчанска і Высокай Яругі.

Калаж УНІАН

Расіяне акупавалі сяло Максімаўка Валнавахскага раёна Данецкай вобласці, а таксама прасунуліся каля Бераставога, Кляшчэеўкі, Андрэеўкі, Новааляксееўкі, Новасялідаўкі, Елізаветаўкі, Раўнаполя, у Сотніцкім Казачку і Новай Ільінцы. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на маніторынгавы праект Deep State.

Паводле даных Генштаба УСУ, усяго з пачатку мінулых сутак адбылося 157 баявых сутыкненняў. Найбольшая колькасць баёў адбылося на Пакроўскім і Курахаўскім напрамках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула