БЕЛ Ł РУС

Джэйк Пол перамог Майка Тайсана ў васьмі раўндах

16.11.2024 / 8:43

Nashaniva.com

У ноч з 15 на 16 лістапада ў Арлінгтане (ЗША) прайшоў грандыёзны баксёрскі вечар. 58-гадовы легендарны Майк Тайсан выйшаў на бой супраць блогера-баксёра Джэйка Пола.

Фота: Julio Cortez / AP

Для Тайсана гэта быў першы нявыставачны бой за апошнія 19 гадоў. Джэйк Пол правёў 12-ы паядынак у кар'еры, яго ранейшы рэкорд быў 10-1. Букмекеры ставілі на Пола.

Першапачаткова бой павінен быў адбыцца яшчэ летам, аднак праз праблемы са здароўем у жалезнага Майка ён быў перанесены.

Паядынак завяршыўся перамогай Пола аднагалосным рашэннем суддзяў з перавагай у чатыры балы. Бой прайшоў усе восем раўндаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула