БЕЛ Ł РУС

Беларуса, затрыманага ў Чадзе, адпусцілі — ён паляцеў у Маскву

16.11.2024 / 21:56

Nashaniva.com

Пра затрыманне беларуса Дзенісевіча і трох расейцаў паведамлялася ў верасні.

Нджамена, Чад

Трое расейцаў і беларус, якіх затрымалі і ўтрымлівалі ў Чадзе, былі вызваленыя і сёння ўвечары прыбылі ў Маскву, паведамілі РІА Новості.

Нагадаем, 19 і 21 верасня ў Нджамене ўладамі Рэспублікі Чад былі затрыманыя трое расейцаў і беларус — А. Дзенісевіч.

Затрыманыя Максім Шугалей і Самер Суэйфан, якіх расійская прапаганда называе сацыёлагамі, раней былі супрацоўнікамі Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў, звязанага з Яўгенам Прыгожыным. Пісалася, што Шугалей адправіўся ў Нджамену для ўдзелу ў адкрыцці Рускага дома.

Прозвішча Дзенісевіча сустракалася ў навінах пра набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмена Аляксандра Зінгмана. Жонку Зінгмана, які вядзе справы ў Зімбабвэ, зваць Лізавета Дзенісевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула