БЕЛ Ł РУС

Беларусаў чакаюць змены па візах у Вялікабрытанію

17.11.2024 / 11:35

Nashaniva.com

Вялікабрытанія з новага года змяняе візавы цэнтр у Беларусі.

Візавы цэнтр TLScontact у Мінску з 1 студзеня 2025 года спыніць усе працэдуры па брытанскіх візах. Усе паўнамоцтвы пераходзяць да добра вядомага беларусам цэнтра VFS Global.

З 4 снежня кліенты больш не змогуць атрымаць доступ да свайго анлайн-акаўнта на TLScontact, у гэты момант пачнецца пераход на сістэму VFS Global. Паслуга экспрэс-дастаўкі кур’ерам ужо недаступная праз TLScontact.

Для тых, хто запісаўся на прыём да 4 снежня, ніякіх зменаў няма. Але калі рашэнне па заяве не паспее быць прынята да закрыцця цэнтра, справа і ўсе звязаныя дакументы будуць бяспечна перададзены ў VFS Global.

Візавы цэнтр VFS Global у Беларусі таксама прымае дакументы на шэнгенскія візы Польшчы і іншых краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула