БЕЛ Ł РУС

Пры ўдары Ізраіля па Бейруце забіты прэс-сакратар Хезбалы

17.11.2024 / 17:34

Nashaniva.com

У выніку атакі Ізраіля на Бейрут загінуў кіраўнік аддзела па сувязях са СМІ ліванскай Хезбала Махамад Афіф, паведаміў Reuters са спасылкай на крыніцы. 

Махамед Афіф падчас прэс-канферэнцыі, 11 лістапада 2024 года. Фота: AP Photo / Hussein Malla

Суразмоўца Reuters дадаў, што ракета патрапіла ў будынак, дзе размешчаны офісы партыі «Баас». 

З канца верасня Ізраіль праводзіць аперацыю па знішчэнні інфраструктуры Хезбалы ў Ліване. 29 верасня ізраільскае войска заявіла аб забойстве кіраўніка руху Хасана Насралы,, які ўзначальваў Хезбаллу больш за 30 гадоў.

Махамад Афіф доўгі час быў дарадцам па сувязях са СМІ Хасана Насралы і выконваў функцыі прэс-сакратара руху.

Чытайце таксама:

Хезбала прызначыла новага лідара

Ізраіль нанёс авіяўдары па Іране ў адказ на ракетную атаку Тэгерана ў пачатку кастрычніка. Што вядома

У Ізраілі звольнілі міністра абароны, які лічыўся памяркоўным

Каментары да артыкула