БЕЛ Ł РУС

У Расонскім раёне перакулілася лодка, загінулі рыбакі

17.11.2024 / 20:7

Nashaniva.com

Сёння каля 14:30 на рацэ Нішча непадалёк ад вёскі Клясціцы падчас рыбнай лоўлі перакулілася лодка з рыбакамі.

У экстранныя службы патэлефанаваў мясцовы жыхар. Ён знайшоў перавернутую лодку і рэчы, што плавалі на вадзе.

Ратавальнікі ў вадзе выявілі целы мужчын. Гэта жыхары Наваполацка, ім было 73 і 65 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула