БЕЛ Ł РУС

Беларускі хакеіст атрымаў польскае грамадзянства і гатовы гуляць за зборную Польшчы

18.11.2024 / 11:18

Nashaniva.com

Польскі пашпарт атрымаў 25-гадовы форвард «Торуні» Мікалай Сыты, піша Беларускі хакей.

Мікалай Сыты, torunskihokej.pl

«Калі ласка, клічце мяне Міколай, з гэтага моманту мы будзем выкарыстоўваць польскае імя. Я рады, што ў мяне ўжо ёсць польскае грамадзянства, гэта было крыху нервова, але ўсё скончылася добра.

Пакуль тэлефон зборнай Польшчы не тэлефануе, але я буду рады згуляць за зборную Польшчы», — цытуе Сытага прэс-служба клуба.

Сыты выступае за «Торунь» з 2021 года. У гэтым сезоне ён набраў 16 (7+9) балаў у 16 матчах чэмпіянату Польшчы.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну з дапамогай беларускай тэрыторыі беларускі хакей забанены на міжнародным узроўні. Клубы не гуляюць у еўракубках, а зборныя не бяруць удзелу ў чэмпіянатах свету.

Чытайце таксама:

Хакеіста мінскага «Дынама» будуць судзіць за групавое згвалтаванне

Быў «танкалёт», а цяпер з'явіўся «Дынамалёт»: борт «Белавія» будзе лятаць у ліўрэі хакейнага «Дынама»

Аляксей Протас працягвае ззяць у НХЛ. Закінуў пятую шайбу ў сезоне

Каментары да артыкула