Беларускія навукоўцы вырасцілі пшаніцу фіялетавага колеру
Беларускія навукоўцы вывелі гатунак фіялетавай пшаніцы. Яна называецца «Стэфа«, паведамілі ў эфіры «Першага інфармацыйнага».
Ілюстрацыйнае фота
Над стварэннем гатунку ў Навукова-практычным цэнтры па земляробстве ў Жодзіне працавалі больш за дзесяць гадоў.
Сёлета «Стэфа» дала ўраджай амаль 90 ц/га.
Загадчык аддзела біяхіміі і біятэхналогіі НПЦ па земляробстве НАН Беларусі Алена Далгова распавяла, што фіялетавая пшаніца ўтрымлівае ў абалонцы шмат антацыянаў. Гэта хімічныя рэчывы, якія спрыяюць актыўнаму даўгалеццю, абароне ад анказахворванняў.
Рэцэптуры для вытворчасці прадукцыі з такой пшаніцы будуць распрацоўваць у НПЦ па харчаванні.