БЕЛ Ł РУС

У Гомелі былыя муж і жонка праз суд дзялілі ёлку, унітаз і котку з хаткай

18.11.2024 / 17:20

Nashaniva.com

Мужчына выставіў былой жонцы цэлы спіс матэрыяльных каштоўнасцей, у якім былі і нечаканыя рэчы.

Ілюстратыўнае фота

Былыя муж і жонка ў Гомелі праз суд дзялілі маёмасць, а таксама котку. 

Ініцыятарам справы стаў мужчына. Ён запатрабаваў ад былой жонкі маёмасць па спісе. Спіс можа выклікаць здзіўленне.

Мужчына захацеў падзяліць не толькі мэблю і тэхніку: у вопіс патрапілі шматлікія прадметы інтэр'еру, уваходная і міжпакаёвыя дзверы, матрацы, ванна, унітаз, балконныя рамы, маскітныя сеткі, разеткі і выключальнікі.

Таксама экс-муж прапанаваў падзяліць штучную ёлку, душавую шторку, лямпу для манікюру, падлогавыя і насценныя пакрыцці, плінтусы і нацяжныя столі.

На першае месца ў спісе ён змясціў пародзістую котку разам з хаткай.

Для выканання рашэння суда судовым выканаўцам прыйшлося скрупулёзна збіраць рэчы, якія мужчына запатрабаваў у былой жонкі.

Паведамляецца, што маёмасная спрэчка была вырашана. Каму ў выніку дасталася котка, а каму — яе дамок, не тлумачыцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула