БЕЛ Ł РУС

У Гродне ў лістападзе зацвіла ружа

20.11.2024 / 8:18

Nashaniva.com

Звычайная клумба побач са звычайнай панэлькай па вуліцы Дамброўскага.

«Гэтая ружа, здаецца, пераблытала даты ў календары! Вось такі сюрпрыз у лістападзе», — дзеліцца чытачка Newgrodno.by фота квітнеючай ружы.

Звычайная клумба побач са звычайнай панэлькай па вуліцы Дамброўскага. Складана сказаць, як даглядалі гэтую кветку і ці даглядалі наогул.

«Але яна адным сваім выглядам сагравае і падымае настрой!», — кажа чытачка. А яшчэ яна вельмі перажывае, каб ружу не зрэзалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула