БЕЛ Ł РУС

Мужчына збіў наведнікаў на пошце ў Дрыбінскім раёне. Адна жанчына памерла ВІДЭА

21.11.2024 / 16:01

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 21 лістапада ў аграгарадку Расна.

Каля 11.00 у Дрыбінскі РАУС паступіла паведамленне, што 39-гадовы мясцовы жыхар учыніў пагром у паштовым аддзяленні і збіў некалькіх наведвальніц, піша БелТА.

Непадалёк ад пошты быў памочнік аператыўнага дзяжурнага АДС Дрыбінскага РАУС Аляксандр Каваленка (у яго быў выходны). Пачуўшы крыкі, ён пабег да пошты.

Ён выбіў з рук зламысніка прут, якім той збіваў жанчыну, абясшкодзіў мужчыну і ўтрымліваў да прыбыцця калегаў.

71-гадовая пенсіянерка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Яшчэ адна пацярпелая дастаўлена ў бальніцу. Той мужчына затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула